279

Другая Школа талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ. 2 — 6 траўня Ніда (Літва)

26.03.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Другой Школе талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ “ Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам”

Школа талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ арганізоўваецца і каардынуецца ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць”і будзе праходзіць з 2 па 6 траўня 2019 года ў Нідзе, Літва. (Ад’езд з Менску 2 траўня ўдзень, вяртанне ў Менск 6 траўня ўвечары).

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці і надалей перадаць гэтыя веды і разумене ў рэдакцыях СМІ, у якіх працуюць.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца рэдактары_кі і намеснікі рэдактароў_к розных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сябры і сяброўкі рэдакцыйных какалегій, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Узрост: ад 25 гадоў.

Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Школе талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ павінны адпавядаць наступным крытэрам:

Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;

Мець пэўны досвед працы ўякасці рэдактара_кі, намесніка рэдактара_кі альбо сябра_кі рэдакцыйнай калегіі;

Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;

Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;

Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Падача заявак на ўдзел:

Удзельнікі і удзельніцы Школы талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.

Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 1 красавіка 2019 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе:info@j4t.by.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Перавага падчас адбору будзе надавацца кандыдатам і кандыдаткам, якія працуюць ў беларускіх СМІ альбо дзейнасць якіх скіравана на Беларусь.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Школы талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.