НЕ - ВАЙНЕ!
243

Доступ да сайта Беларускага расследвальніцкага цэнтра заблакаваны

30.06.2022 Крыніца: Наша Ніва

Мінінфарм заблакаваў доступ да сайта Беларускага расследвальніцкага цэнтра.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр — гэта незалежная арганізацыя, якая спецыялізуецца на журналісцкіх расследаваннях. Яна займаецца поўным цыклам вытворчасці тэкставых матэрыялаў і праграм, якія выходзяць на тэлеканале «Белсат». Узначальвае цэнтр журналіст Стась Івашкевіч.

БРЦ з'яўляецца сябрам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» БАЖ за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.

Апошняе даследаванне БРЦ, «Як беларускія буйныя дзялкі і селебрыці скуплялі нерухомасць у Дубаі», апублікавана 28 чэрвеня.

Чытайце яшчэ:

"Скончыўся каранцін, мяне перавялі ў атрад": новы ліст ад нашаніўца Андрэя Скурко

«Больш ня шлі мне канвэрты». Алег Грузьдзіловіч з пачатку чэрвеня ўжо двойчы трапляў у ШЫЗА

Судовы працэс у «справе БелаПАН» прыпынены як найменш на 2 месяцы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!