2291

Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер. Адваката да яе не пускаюць

08.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Допыт журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай перанеслі на заўтра без тлумачэння прычын.

Сёння а 14 гадзіне мусіў адбыцца допыт журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай у Следчым камітэце.

Аднак допыт перанеслі на заўтра без тлумачэння прычын.

Адвакат, з якім аформленая дамова, пакуль з Таццянай так і не сустрэўся — яму адмаўляюць у магчымасці кантактаваць з падабароннай.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!