567

Допыт Алеся Бяляцкага не адбыўся. Ён запатрабаваў весці яго па-беларуску

07.04.2021 Крыніца: Наша Ніва

Старшыня «Вясны», якога сёння выклікалі ў СК, запатрабаваў допыт і пратакол допыту па-беларуску. У выніку следчыя мерапрыемствы былі перанесеныя на пятніцу.

Следчыя дзеянні, нагадаем, праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Сёння таксама выклікаюцца на допыты праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.

Агулам за люты-красавік праз допыты і затрыманні па справе «Вясны» прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй краіне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!