1207

Доктар «Ладэ» патрабуе з «Анлайнера» 250 мільёнаў рублёў

26.05.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Доктар-мамолаг Валерый Маісеенка падаў у суд на Onliner.by і яго журналіста Аляксандра Чарнуху.

Доктар мяркуе, што артыкул пра яго пацыентку ўтрымлівае недакладныя звесткі, якія ганяць яго дзелавую рэпутацыю. Сума пазову аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды складае 250 мільёнаў рублёў. Былая пацыентка Юлія, дыягназ якой — чацвёртая ступень рака, — выклікана ў суд у якасці суадказніка.

Юлія ў свой час выявіла зацвярдзеласць ў грудзях і звярнулася па кансультацыю ў «Ладэ». Правільны дыягназ быў выстаўлены ў іншым медцэнтры, і толькі праз паўтара года, калі хвароба дайшла да невылечнай ступені рака. Камісія Міністэрства аховы не выявіла медыцынскай памылкі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!