У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабралі $ 5 544 на дапамогу журналістам, якіх падазраюць у «справе БелТА». Пра гэта ў Facebook паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак.
«На гэты момант асноўныя патрэбы па вынятай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа. Далёка не кожны фігурант «справы БелТА» зможа самастойна іх выплаціць. Таму збор працягваецца», — паведамляе Андрэй Стрыжак, які і курыруе кампанію па дапамозе.