НЕ - ВАЙНЕ!
220

DIG Awards: конкурс-прэмія журналісцкіх дакументальных фільмаў і падкастаў (дэдлайн 1 чэрвеня і 1 ліпеня)

23.05.2022 Крыніца: press-club.by

Узнагароды вызнаюць выбітныя дасягненні ў журналістыцы і заахвочваюць працу рэпарцёраў, якія выкарыстоўваюць відэа і аўдыё для раследвання бягучых сацыяльных, эканамічных, тэхналагічных, экалагічных і палітычных праблем.

Узнагароды будуць уручаны падчас фестываля і канферэнцыі, якія адбудуцца 22-25 верасня 2022 года ў Мадэне (Італія).

Катэгорыі:

  • відэа: расследаванні і рэпартажы;

  • аўдыё: падкаст, аўдыёдрама, радыёперадача, якія закранаюць актуальныя міжнародныя гістрыі і выкарыстоўваюць даследчы падыход;

  • DIG Pitch  даследчыя / рэпартажныя відэапраекты на стадыі распрацоўкі, якія арыентаваныя на пытанні міжнароднай значнасці.

Для ўдзельнікаў катэгорый «Відэа» і «Аўдыё» арганізатары аплочваюць пражыванне ў гатэлі і рэзервуюць два месцы на цырымоніі.

Дэдлайн для падачы заявак: 1 чэрвеня 2022-га.

Для ўдзельнікаў катэгорый «DIG Pitch» арганізатары прапануюць ментарскую сесію, каб палегчыць працэс прэзентацыі. Пераможца ў катэгорыі атрымае 15 000 EUR на далейшае рызвіццё праекта.

Дэдлайн для падачы заявак: 1 ліпеня 2022-га.

Кожная праца павінна суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.

Падрабязная інфармацыя і формы заявак тут

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!