767

ДФР правёў ператрус у рэдакцыі "Ежедневника". Сацук застаецца пад вартаю

26.03.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі вобшук у рэдакцыі  "Ежедневника". Пасля вобшуку забралі некалькі тэчак з дакументамі.

Брат Сяргея Сацука Аляксандр распавёў, што цэлы дзень з ім працавалі супрацоўнікі ДФР. Яны і прывезлі Аляксандра, каб адкрыць офіс. 

Падчас вобшуку побач з офісам знаходзілася шмат прадстаўнікоў розных медыя: журналісты сочаць за падзеямі, якія адбываюцца з калегам.

Паводле інфармацыі Аляксандра Сацука, Сяргея сёння з ізалятара на Акрэсціна адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаваняў, таму сваякі не змаглі пакінуць перадачу.

Вечарам стала вядома, што ў дачыненні да Сяргея Сацука абраная мера стрымання пад вартаю. Ці прад'яўлена абвінавачванне — пакуль невядома, пра гэта паведамілі сваякі журналіста.

Сацук праходзіць падазраваным па справе ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару, за што прадугледжана пакаранне на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі).

Сяргей Сацук, рэдактар анлайн-выдання "Ежедневник", быў затрыманы 25 сакавіка супрацоўнікамі  Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

 

Журналист Сергей Сацук попросил опубликовать этот текст, если его задержат

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!