3095

ДФР: Кіраўніка агенцтва БелаПАН падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры

14.06.2018 Крыніца: TUT.BY Сюжэт: Гучныя справы

Кіраўнік беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пра гэта Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі Юрый Кардымон.

Алеся Ліпая адпусцілі пасля допыту

 

Алесь Ліпай

«У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243: Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры)», — паведаміў прадстаўнік ДФР КДК.

Санкцыі па гэтай частцы артыкула прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Крымінальная справа была распачата 12 чэрвеня 2018 года. Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі атрыманыя з падатковых органаў матэрыялы праверкі Алеся Ліпая па фактах нявыплаты ім падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой.

«У фінансавай міліцыі маецца дакладная інфармацыя пра тое, што Алесь Ліпай, атрымаўшы ў 2016–2017 годзе ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь даход на агульную суму больш як 1,3 млн рублёў у эквіваленце, наўмысна не прадставіў ва ўстаноўленыя тэрміны ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы жыхарства падатковыя дэкларацыі і не выплаціў падаходны падатак. Тым самым ён ухіліўся ад выплаты падаходнага падатку на агульную суму больш як 173 тысяч рублёў», — дадалі ў ДФР КДК.

У ведамстве таксама адзначылі, што Алесь Ліпай пасля выяўлення дадзенага факту прызнаў парушэнне заканадаўства і 12 чэрвеня выплаціў падаходны падатак і пеню ў памеры больш за 191 тысячу рублёў. Тым не менш, улічваючы, што памер шкоды ў выглядзе нявыплачанага падаходнага падатку перавысіў 1 тысячу базавых велічынь (24,5 тыс. рублёў), незалежна ад яго наступнай кампенсацыі фінансавая міліцыя абавязаная ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам ажыццявіць комплекс крымінальна-працэсуальных дзеянняў, накіраваных на высвятленне абставінаў атрымання грашовых сродкаў.

Цяпер органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Нагадаем, раніцай, 14 чэрвеня, у кватэры Ліпая пачаўся ператрус — ён ішоў без малога сем гадзін. Затым кіраўніка БелаПАН павезлі на допыт.ть полностью:  https://news.tut.by/economics/597017.html

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!