2899

Deutsche Welle: Інтэрнатура для журналістаў (да 30 кастрычніка)

27.10.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

"Нямецкая хваля" (Германія) запрашае журналістаў прайсці інтэрнатуру у накірунку тэле-, радыёвяшчання, анлайн-медыя, камунікацый альбо ў Акадэміі DW. Тэрмін інтэрнатуры: 1-6 месяцаў.

У галіне радыё і анлайн-вяшчання "Нямецкая хваля" прапануе інтэрнатуру на 30 мовах (штаб-кватэра ў Боне, Германія).

Тэлевізійныя спецыялісты запрашаюцца ў Берлін - вытворчасць тэлепраграм і вяшчанне ажыццяўляецца на нямецкай, арабскай, іспанскай і ангельскай мовах.

Рэдакцыйныя заданні будуць залежыць ад напрацаванага прафесійнага досведу. Звычайна "Нямецкая хваля" аплочвае прафесійныя стажыроўкі: памер аплаты залежыць ад кваліфікацыі і пачынаецца ад 310 еўра на месяц.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- мінімум 3 скончаныя акадэмічныя семестры,

- журналісцкі досвед на ТБ, радыё і/альбо анлайн.

Кандыдаты мусяць даслаць наступныя дакументы:

- CV і фота,

- апісанне практычнага журналісцкага досведу,

- напісаныя і апублікаваныя матэрыялы (3-5 прыкладаў) - электронныя носьбіты не прымаюцца,

- пацверджанне валодання замежнай мовай (адпаведнай мове дэпартаменту/рэдакцыі, дзе Вы збіраецеся прайсці стажыроўку),

- пацверджанне ўніверсітэта/рэдакцыі,

- ліст з апісаннем пажаданага тэрміна стажыроўкі, рэдакцыйнага аддзелу і тэматыкі (навіны, спорт, бізнэс, культура, г.д.).

Дакументы неабходна даслаць да 30 кастрычніка 2015 года.

Для інтэрнатуры Акадэміі DW, радыё-, анлайн-вяшчання, па камунікацыях неабходна ліставаць на е-мэйл: jouausb@dw.de, альбо паштовы адрас:

Deutsche Welle

Journalistische Ausbildung

Dr. Helmut Osang

Kurt-Schumacher-Strasse 3

53113 Bonn

Для інтэрнатуры па тэлевяшчанні неабходна ліставаць на е-мэйл: fabian.von-der-mark@dw.de, альбо на пошту:

Deutsche Welle

Multimedia Global

Fabian von der Mark

Voltastrasse 6

13355 Berlin.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: internship@dw.de, альбо на электронны адрас: volontariat@dw.com, па тэл.: +49 228 429 22 42 (спадар Ramón García-Ziemsen).

Поўная інфармацыя пра інтэрнатуру - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!