1948

Дэдлайн блізка! Конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі – 2015” (заяўкі – да 30 лістапада)

24.11.2015 Крыніца: Tupilak.org

 

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў «ТУПІЛАК» сумесна з Gaypress абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтары найлепшых друкаваных і інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі розных сацыяльных груп у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека – 10 снежня 2015 года.

Пераможцы конкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды. Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 верасня 2014 г. па 31 кастрычніка 2015 года.

Матэрыялы конкурсу трэба накіраваць на разгляд журы на электронны адрас gayjour@gmail.com не пазней за 30 лістапада 2015 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!