НЕ - ВАЙНЕ!
909

Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна»

15.02.2016 Крыніца: БЮ, "Наша Ніва"

Нашай дзяржаве канкрэтна аб’яўлена інфармацыйная вайна. Нядаўна ажыццяўлялася атака на міліцыі, пасля на членаў урада, а цяпер на журналістаў, перайшлі на асобы. Гэта не крытыка, а менавіта атака, — пачаў свой маналог старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

— На сайце «Нашай Нівы» апублікаваная нататка, дзе нехта незадаволены нейкім сюжэтам і паносіць вядучых у сацыяльных сетках. Апроч тыповага ў такіх выпадках валу абразаў, мне падалося дзіўным, што імёны «абуранай грамадскасці» былі замазаныя. Сталі глядзець, каму гэта чорна-белая газета — у сэнсе, без паўтонаў, — дае слова на сваім сайце. Вось партфоліа аднаго з абураных — любаванне фашыстамі, эсэсаўская форма, свастыка, нацысцкае вітанне, сэлфі са зброяй, з двайніком Гітлера. Словам, вось хто адлюстроўвае «абураную грамадскасць». Чаму іх імёны замазалі?»

Рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч адказаў Давыдзьку, што, на яго думку, у грамадстве павінны быць шмат меркаванняў. Ён супраць таго, каб затыкаць рты і лічыць частку прэсы сумленнай, а частку несумленнай.

Якубовіч нагадаў, што заклікае рэдактараў недзяржаўных СМІ да ўдзелу ў тэлеперадачы. На што Давыдзька заявіў, што «запрашалі, яны адмаўляюцца». Адзначым, што нікога з Рэдакцыі «Нашай Нівы» ў эфір ніколі не запрашалі.

Давыдзька запэўніў, што чакае, пакуль да яго дойдзе ліст, дасланы рэдактарамі недзяржаўных СМІ. «Мы пачнём супрацоўнічаць, толькі не пераходзячы на асобы, — паабяцаў ён і працягнуў. — Інсінуацыі, абразы, завуяліраваныя і яўныя заклікі да пратэстаў, а на форумах нават да пагромаў — гэта практычная сутнасць усіх антыдзяржаўных СМІ. Яны працуюць на развал дзяржавы», — грымеў Давыдзька.

Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!