510

Дасягненні і факапы Еўрапейскіх гульняў — падводзім журналісцкія вынікі 1 ліпеня

28.06.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Чым запомняцца Еўрапейскія гульні?
Як пісалі пра “галоўную спартовую падзею” сусветныя выданні?
Што пакіне беларусам “Еўрапейская Алімпіяда”?

Дыпламатычны дэмарш на адкрыцці і трыкатаж на Кастрычніцкай;
Парадак на вуліцах і міліцэйскія “Лады” у гаражах;
“Дзясяткі тысяч заўзятараў”, выселеныя студэнты і Дні культур краін-удзельніц.

Пра ўсё гэта і многае іншае будзем гутарыць 1 ліпеня на Afterparty у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Удзельнічаюць:

Павел Свярдлоў — галоўны рэдактар "Еўрарадыё";

Віталь Цыганкоў — аглядальнік "Радыё Свабода";

Сяргей Харытонаў — журналіст "Настоящее Время";

Алесь Лагвінец — грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг.

Уваход ВОЛЬНЫ;
1 ліпеня, 19:00;
Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).