145

Дар’ю Чульцову паставілі ў турме на прафілактычны ўлік

06.04.2021 Крыніца: belsat.eu

Журналістку Дарʼю Чульцову, як і Кацярыну Андрэеву, таксама паставілі на прафілактычны ўлік у турме. Гэты факт сёння пацвердзіла сама Дарʼя.

Журналістка «Белсату» Дарʼя Чульцова пацвердзіла сёння, што яна таксама стаіць на прафілактычным уліку. Пра гэта дзяўчыне распавяла адміністрацыя калоніі.

Раней журналістку Кацярыну Андрэеву ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

У сярэдзіне сакавіка Дарʼю і Кацярыну этапавалі ў жодзінскае СІЗА.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму толькі за тое, што яны 15 лістапада 2020 года зладзілі стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел у «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», і нават кіравалі імі, што пацягнула за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!