276

Дар'я Чульцова не выйшла з-за кратаў. Верагодна, на яе таксама завялі крымінальную справу

22.11.2020 Крыніца: Радыё Свабода

Пасьля 7 сутак арышту на свабоду ня выйшла апэратарка тэлеканалу Белсат Дар’я Чульцова. 15 лістапада яна працавала разам зь іншай журналісткай Белсату Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен. Іх разам затрымалі і судзілі ў адзін дзень. Абедзьве тады атрымалі па 7 сутак арышту.

Як піша намесьнік дырэктара Белсату Аляксей Дзікавіцкі, адвакат Дар'і Чульцовай даў падпіску аб неразгалошваньні, але ёсць падставы меркаваць, што Чульцову абвінавачваюць у тым жа самым, што і Андрэеву, гэта значыць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Паводле гэтага абвінавачаньня мінімальна пагражае штраф, максымальна — пазбаўленьне волі на тры гады.

Раней Андрэеву зрабілі падазраванай па гэтым артыкуле. Журналістцы была абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя больш як 500 фактаў рэпрэсій супраць журналістаў, а з 9 жніўня — супрацоўнікаў СМІ затрымлівалі 360 раз.

На дадзены момант за кратамі застаюцца журналісты:

Марына Кастылянчанка
Арцём Лява
Яўген Шапчыц
Ян Аўсеюшкін

Алег Груздзіловіч
Кацярына Мядзведзева

Уладзіслаў Кулецкі
Ігар Карней
Андрэй Рабчык

Андрэй Шаўлюга
Кацярына Андрэева
Дар'я Чульцова
Аляксандра Квіткевіч
Максім Лаўрэцкі
Кацярына Барысевіч
Юлія Коцкая

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!