2936

Далучайцеся да Партнёрскай Праграмы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» (Да 30 студзеня)

18.01.2016 Крыніца: www.culturepartnership.eu
Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства.

Далучайцеся да Партнёрскай Праграмы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідэраў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыя сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце:

-    пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;
-    даведацца пра Партнёрскую праграму;
-    запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатаванне, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

-    апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы;
-    далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;
-    наведаць не менш двух семінараў;
-    далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ. Для рэгістрацыі прышліце электронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu да 30 студзеня з тэмай “Культурны лідар” і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дадайце сваё рэзюмэ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!