НЕ - ВАЙНЕ!
451

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна "Смеласць" пра пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар"

03.12.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

"Смеласць" (Courage) кваліфікаваўся на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм". Цяпер у лонг-лісце 138 карцін. Ці трапіць стужка Аляксея Палуяна ў шорт-ліст прэміі, стане вядома ўжо 21 снежня.

— Дзякуй усім дарагім і любімым людзям, якія дазволілі пражыць жнівень 2020 разам і данесці праўду пра Беларусь на ўвесь свет, а таксама кожнаму мірнаму і вольнаму беларусу, які пераадолеў свой страх! Жыве Беларусь! — напісаў у Facebook рэжысёр Аляксей Палуян.

Фільм расказвае пра трох акцёраў беларускага Свабоднага тэатра — Марыну Юрэвіч, Паўла Гарадніцкага і Дзяніса Тарасенку (Павел і Дзяніс — удзельнікі беларускага гурта «РСП»). Яны становяцца сведкамі і ўдзельнікамі паслявыбарных падзеяў жніўня 2020 года ў Беларусі.

Прэм'ера карціны "Смеласць" адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2021 годзе, яе таксама паказалі ў "дакументальных Канах" — на фестывалі IDFA у Амстэрдаме. Стужка выходзіла ў шырокі пракат больш як у 30 гарадах Германіі, Аўстрыі, Польшчы і Літвы. Цяпер фільм паказваюць у кінатэатрах ЗША.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!