151

Дачцэ Дар'і і Ігара Лосікаў сёння споўнілася 4 гады. Павіншуйце бацькоў са святам!

04.01.2023 Крыніца: ПЦ ВЯСНА

Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Дар'ю абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году. Яе справа ўжо перададзена ў суд. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо 30 месяцаў. 

Сёння іх дачка Паўлінка адзначае Дзень народзінаў без бацькоў. 

Заклікаем павіншаваць Лосікаў лістамі і тэлеграмамі, а Дар'ю яшчэ можна падтрымаць і  грашовымі пераводамі. 

Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
Адрас для віншаванняў Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
Напісаць анлайн

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!