438

Да журналіста Аляксандра Зянкова прыходзіла міліцыя. Хацелі папярэдзіць пра “недапушчальнасць”

24.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Як зразумеў Зянкоў, па спісе яны абыходзяць усіх, каго сілавікі затрымлівалі цягам апошняга месяца, і папярэджваюць пра недапушчальнасць удзелу ў акцыях.

У Зянкова цікавіліся, ці затрымлівалі яго 27 жніўня. Журналіст пацвердзіў, што ў той вечар разам з ім у Мінску на Плошчы Свабоды і Плошчы Незалежнасці затрымалі 47 журналістаў.

Тады БАЖ звяртаўся ў СК з патрабаваннем завесці крымінальную справу на міліцыянтаў за перашкоды ў працы журналістам, але атрымаў адмову. Пасля размовы з Аляксандрам Зянковым супрацоўнікі міліцыі запоўнілі нейкую анкету і з’ехалі.

СК посчитал обращение БАЖ по поводу задержания 47 журналистов «абстрактным». Проверки не будет

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!