305

Да фотакора "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева прыходзілі з вобшукам

13.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Да фатографа "Новага Часу" Дзмітрыя Дзмітрыева прыйшлі з вобшукам у межах крымінальнай справы.

Дзмітрый на днях выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту. Ён таксама праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (арт. 342 КК РБ — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Днём да яго кватэры прыходзілі міліцыянты, распытвалі суседзяў, ці пражывае там  Дзмітрыеў.

Фатограф расказаў, што прыйшлі з пастановаю на вобшук у межах гэтай крымінальнай справы. Далі распісацца, што азнаёмлены з ёй. Кватэру агледзелі хутка, нічога з рэчаў не забралі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!