468

Да 7 чэрвеня працягнуты прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла

05.06.2018 Крыніца: "Радыё Свабода"

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода працягнула прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2018-2019 акадэмічны год (ангельская мова).

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/5cfc1f63-c880-4765-b805-d47918aba63b_w1023_r1_s.jpg

ПАДАЦЦА

Заяўкі будуць прымаць да 7 чэрвеня 2018 году на электронную пошту havelfellowship@rferl.org. Заяўка складаецца са зьвестак аб удзельніку, матывацыйнага ліста, трох узораў работ, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ і «Ліста да Вацлава Гаўла». У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зьняволеньні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазьней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

Узяць удзел у праграме могуць журналісты зь Беларусі, Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны. Стыпэндыяты, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасьць стажавацца ў рэдакцыях галоўнага офісу РСЭ/РС у Празе, супрацоўнічаючы з дасьведчанымі журналістамі. Стажаваньне будзе доўжыцца ад 19 лістапада 2018-га да 28 чэрвеня 2019 году.

Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краінаў, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.

У 2011-2012 гадах стыпэндыятам прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі быў Франак Вячорка, які цяпер працуе на Радыё Свабода.

У 2014-2015 гадах стыпэндыятам стала ​Ганна Любакова, якая працавала на тэлеканале «Белсат».

У 2015-2016 гадах стыпэндыю атрымаў мікраблогер Ігар Лосік.

У 2017-2018 гадах стыпэндыю атрымаў журналіст і блогер Раман Пратасевіч.

Больш падрабязная інфармацыя пра заяўку на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла ТУТ.