Каляндар

Да 500-годдзя беларускай Бібліі: прэм'ера спектакля "1517"

02.10.2017 80 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
16.10.2017 19:00 Да 500-годдзя беларускай Бібліі: Спектакль "1517" (ФОТА)
Адрас: 
РТБД, Мінск, Крапоткіна, 44

dsc05255.jpg

16 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца другі прэм’ерны паказ спектакля “1517”. Ставіць п’есу творчы тандэм рэжысёраў Паўла Харланчука-Южакова і Змітра Бейнарт-Саладухі.

Драматургія Аляксея Шэіна і Андруся Унучака.

dsc05243.jpg

6 жніўня 1517 года ў Старым месце Пражскім Францыск Скарына з Полацку пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове…
Скарына нарадзіўся ў краіне, дзе не было ніводнага ўніверсітэту, і кожны, хто хацеў мець вышэйшую адукацыю, павінны быў ехаць за мяжу, на Захад. Ягоны бацька не быў вучоным, ён быў прадпрымальнікам, які зарабляў на гандлі скурамі. Тым ня менш, Францыск стаў першым беларусам, які атрымаў ступень доктара вызваленых навук і доктара лекарскіх навук. Але лекарства не стала справай жыцця Францыска Скарыны.

dsc05250.jpg

Творчы калектыў пад кіраўніцтвам П. Харланчука-Южакова і З. Бейнарт-Саладухі вырашыў даць адказ на пытанне, чаму Францыск Скарына змяніў свае жыццёвыя планы. Спектакль “1517” – гэта гісторыя доктара лекарскіх навук, які стаў перакладчыкам Бібліі і пачынальнікам беларускага кнігадрукавання. Але гэта не толькі гісторыя…

dsc05257.jpg

Калі Вы жадаеце наведаць спектакль і напісаць пра яго, будзем рады зарэзерваваць для Вас квіток.
Звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне. +37529 138-57-96

Каментары