893

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі. СПІС і ДАТЫ

30.05.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя.

Гэта — Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Аксана Колб, Андрэй Кузнечык, Ірына Слаўнікава, Кацярына Андрэева. Паводле артыкулаў абвінавачвання, ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Ніжэй — пералік абвінавачванняў і даты працэсаў.

6 чэрвеня пачынаецца працэс над супрацоўнікамі БелаПАН

Былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў
Ірына Злобіна (дзяўчына Аляксандрава)
Былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў
Дырэктар Ірына Леўшына

Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме Мінскім абласным судом. Працэс будзе праходзіць у выязным паседжаньні ў будынку суда Мінскага раёна. Абвінавачванні:

Андрэй Аляксандраў:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;
арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў  — пазбаўленне волі да 7 год;
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім  — пазбаўленне волі да 7 год;
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве — пазбаўленне волі да 15 год

Ірына Злобіна

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве  — пазбаўленне волі да 15 год.

Дзмітрый Наважылаў

арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў — — пазбаўленне волі да 7 год;
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім — пазбаўленне волі да 7 год;

Ірына Леўшына

ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

 

7 чэрвеня пачынаецца працэс над галоўным рэдактарам газеты "Новы Час" Аксанай Колб

Суд Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначанае на 10:30, суддзя Карсюк Д.С. Абвінавачванні:

ч.1  арт. 342  Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” —  пазбаўленне волі да 3 год;

 

8 чэрвеня пачынаецца працэс над фрылансерам "Радыё Свабода" Андрэем Кузнечыкам

Магілёўскі абласны суд. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

 

Чакаюцца судовыя працэсы над журналісткамі Ірынай Слаўнікавай і Кацярынай Андрэевай

Ірына Слаўніква

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;

ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

Кацярына Андрэева (Бахвалава)

Адывае пакаранне (2 гады зняволення) па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Прад'яўлена новае абвінавачванне: арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве  — пазбаўленне волі да 15 год.

На дадзены момант у няволі знаходзяцца 26 прадстаўнікоў медыя.

Усе яны прызнаныя палітычнымі вязнямі. Мы патрабуем іх вызвалення!

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!