104

Цырымонія ўручэння Прэміі праваабарончай супольнасці / Мінск, 10.12.2018 г.

10.12.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Беларускія праваабарончыя арганізацыі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі 2018 года за дасягненні ў сферы правоў чалавека. Урачыстая цырымонія адбылася ў публічнай прасторы "Тэрыторыя правоў", якая адкрылася ў гэты дзень у Мінску.

Лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Журналіст года" калегія журы назвала галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну. Заснавальнікі прэміі адзначылі, што яна "ўвесь час прыкладае намаганні, каб тэма правоў чалавека не знікала з інфармацыйнага парадку дня ў Беларусі".