630

Цырымонія абвяшчэння пераможцаў «Вольнага слова» 10 снежня, 12:30 АНЛАЙН ТУТ

01.12.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Нягледзячы на рэпрэсіі і пераслед, Беларуская асацыяцыя журналістаў застаецца вернай традыцыям і 10 снежня абвесціць вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова».

Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова" адбудзецца 10 снежня — у Сусветны дзень правоў чалавека. Імпрэза распачнецца анлайн а 12:30 па мінскім часе. 

Больш за дзесяць гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў называе лепшыя працы калег па пяці намінацыях конкурсу: "Інфармацыя", "Аналітыка", "Мастацкая публіцыстыка", "Журналісцкае расследаванне" і "Дэбют". Сёлета журы ізноў абярэ пераможцаў ва ўсіх пяці намінацыях з ліку канкурсантаў, якія даслалі свае творчыя працы за 2020 год.

А таксама 23 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з галоўнымі рэдактарамі і прадстаўнікамі беларускіх медыя зладзіць падвядзенне вынікаў года ў медыя. Мерапрыемтсва ў Zoom і YouTube звяжа многія краіны, дзе цяпер працуюць беларускія калегі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!