Каляндар

Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"

05.09.2019 151
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
12.09.2019 14:00 Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"
Адрас: 
Офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх)

Беларуская асацыяцыя журналістаў пачынае новы сезон адкрытых мерапрыемстваў у офісе арганізацыі з узнагароджання лаўрэатаў галоўнага творчага конкурсу ГА "БАЖ" “Вольнае слова”.

Падчас цырымоніі будуць названыя пераможцы конкурсу ў пяці намінацыях: Інфармацыйныя жанры, Аналітычная журналістыка, Мастацка-публіцыстычныя жанры, Журналісцкае расследаванне, Дэбют.

Конкурс “Вольнае слова” кожны год праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова. 

Цырымонія пройдзе 12 верасня а 14-й гадзіне ў офісе арганізацыі. Уваход вольны! Запрашаем калег!