289

Цяпер візуальна сачыць за людзьмі можна выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Расказваем, як такое стала магчымым

24.02.2023 Крыніца: Наша Ніва

Наша Ніва: «Таемная ўстаноўка камер сачэння выклікае сур'ёзныя праблемы з-за ўмяшання ў прыватнае жыццё. Новы спосаб назірання здольны абысці гэтае абмежаванне».
 

Каманда навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана распрацавала новы метад для выяўлення трохмернай формы і руху чалавечых цел, выкарыстоўваючы толькі WiFi-роўтары. Адпаведнае даследаванне было апублікавана 31 снежня мінулага года на сайце архіва Карнельскага ўніверсітэта.

Пры распрацоўцы гэтага метаду навукоўцы выкарыстоўвалі DensePose — сістэму для адлюстравання ўсіх пікселяў на паверхні чалавечага цела па фатаграфіях. Затым у ход пайшла наваствораная нейрасетка, здольная супастаўляць сігналы WiFi-роўтара з каардынатамі чалавека.

У выніку атрымалася стварыць новую сістэму сачэння, якая выключна пры дапамозе WiFi можа адлюстроўваць адразу некалькіх чалавек у фармаце сапраўдных трохмерных выяў. Аднак такі спосаб назірання цяпер працуе толькі мінімум з двума роўтарамі ў маленькіх замкнёных памяшканнях.

«Выкарыстанне WiFi дазваляе пазбегнуць негатыўных фактараў дрэннага асвятлення і зацянення, з якімі сутыкаюцца звычайныя камеры. Гэта пракладае шлях да недарагіх і шырока распаўсюджаных алгарытмаў распазнавання чалавека», — адзначаюць навукоўцы.

БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

Разам з гэтым яны заяўляюць, што такая тэхналогія адначасова прызначаная для «абароны прыватнасці людзей», і прыводзяць наступныя ​​аргументы:

«Напрыклад, большасць людзей няёмка адчувае сябе, калі камеры запісваюць іх ва ўласных дамах, а ў некаторых месцах (напрыклад, у ванным пакоі) устаноўка камер увогуле недапушчальная. Гэта стаўленне асабліва крытычнае ў галіне аховы здароўя, якая ўсё больш пераходзіць з клінік у дамы, дзе за людзьмі назіраюць з дапамогай камер і іншых датчыкаў. Важна абысці гэты недавер да сачэння, каб лепш дапамагчы ўразлівым групам насельніцтва».

«Фактычна, большасць дамоў у развітых краінах ужо мае WiFi, і гэтую тэхналогію можна распаўсюджваць для маніторынгу дабрабыту пажылых людзей або выяўлення падазроных паводзін дома», — прыводзяць у якасці доказаў навукоўцы.

Пры гэтым яны не ўдакладняюць, што падпадае пад паняцце «падазроныя паводзіны» і што будзе, калі гэтая распрацоўка трапіць не ў тыя рукі.

Чытайце яшчэ:

«Фота апельсіна прынесла мне 10 тысяч даляраў». Аб працы з фотабанкамі, правілах жыцця і пераездзе ў Заслаўе — вялікая гутарка з Віктарам Малышчыцам

Пускалі ў хату, частавалі, дзяліліся тэкстамі замоў. Фатограф Сяргей Лескець выдаў кнігу пра шаптух, якіх здымаў 9 гадоў

«У людзей няма страху, ёсьць толькі злосьць і жаданьне працаваць далей і болей». Беларускі фатограф пад бамбёжкамі ў Львове

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!