746

ЦВК прыняў пастанову, якая рэгламентуе платную палітычную рэкламу ў СМІ

28.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

28 чэрвеня Цэнтравыбаркам прыняў адразу некалькі пастаноў, у тым ліку і датычных дзейнасці СМІ ў часе парламенцкіх выбараў: пра Назіральную раду па кантролі за агітацыяй у СМІ і пра парадак выкарыстання СМІ кандыдатамі ў дэпутаты.

Юрысты ГА “БАЖ” звяртаюць ўвагу на пункты 15 і 16 пастановы пра выкарыстанне СМІ кандыдатамі. Яны сярод іншага рэгламентуюць парадак размяшчэння платнай палітычнай рэкламы (з выбарчых фондаў кандыдатаў), у тым ліку ў недзяржаўных СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах.

“Прадастаўленне эфірнага часу ў тэлевізійным, радыёвяшчальным сродку масавай інфармацыі, месца для публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйных рэсурсах (іх складовых частках), размешчаных у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт (далей - інтэрнэт-рэсурсы), для правядзення перадвыбарчай агітацыі за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляецца на падставе дамовы, заключанай у пісьмовай форме паміж юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі, уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу і кандыдатам у дэпутаты, да прадастаўлення эфірнага часу, месца для публікацыі”, – гаворыцца ў п.15 пастановы.

“Юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу самастойна вызначаюць умовы прадастаўлення эфірнага часу і месца для публікацыі, у тым ліку кошт гэтых паслуг, якія павінныя быць адзінымі для ўсіх кандыдатаў”, – прадпісвае пункт 16 пастановы ЦВК.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!