586

Cустрэча інтэлектуальнага клубу Алексіевіч ВІДЭА

26.03.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

26 сакавіка адбылося чарговае паседжанне «Інтэлектуальнага клубу» Святланы Алексіевіч. У сустрэчы ўдзельнічалі пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Тэма размовы – «Цана кампрамісу».

Мадэратарам была журналістка Святлана Калінкіна.

Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык, аўтар раманаў «Сабакi Эўропы», «Дзеці Аліндаркі», кніг прозы «Ніякай літасьці Валянціне Г.», «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча», "Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення".

Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, аўтар раманаў «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнума», "Мова", «Возера радасці», «Ноч».

Наступнымі гасцямі, верагодна, будуць амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі айцішнікаў Віктар Пракапеня

У сустрэчах «Інтэлектуальнага клубу» Алексіевіч удзельнічалі перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова, пісьменнікі Уладзімер Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванагайтэ і гісторык Аляксей Літвін, рэжысёр Аляксандар Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ды дакументаліст і фатограф Ян Артюс Бертран.

У інтэлектуальным клубе Алексіевіч выступіла літоўская пісьменніца Рута Ванагайтэ (фота, відэа)

Янн Артюс-Бертран: Быть безразличным — это быть частью плохих людей

Интеллектуальный клуб Светланы Алексиевич: Как жить, когда «ничего не является правдой, и все возможно»?