440

Цуда не адбылося: спачатку спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся, а пасля нават вырас

23.02.2023

Раніцай рэсурс  "Вясна. Брэст" паведаміў, што спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся з 506 да 490 старонак. Праз некалькі гадзін Мінінфарм загрузіў новы спіс, у якім не толькі вярнуліся былыя пункты, але дадаліся і новыя.

Са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, што размешчаны на сайце Мінінфарма, спачатку знікла ўзгадванне кліпу «Экстрэміст» брэсцкага гурта «Дай дорогу», сацсетак «Народнай Грамады», тэлеграм-каналу былога рэдактара «Нехты» Яна Рудзіка, і шмат іншых пратэсных чатаў-каналаў.

Зараз спіс аднавіўся. Як паведамляе "Наша Ніва", ён яшчэ і павялічыўся: туды дадалі ютуб-канал «Обычное утро», а таксама тэлеграм-канал і лагатып перадачы. У спіс уключылі таксама тыкток-акаўнт Каці Пытлевай і ютуб-канал «Страна для жизни». «Экстрэмісцкай» ведамства прызнала і тэлеграм-групу «ГАИ Радошковичи и область».

Рашэнне ад прызнанні «экстрэмісцкімі» па гэтых каналах і групе было прынята судамі 21 лютага.

Чытайце яшчэ:

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?

Генпракуратура хоча пакараць усіх, хто датычны да «экстрэмісцкай дзейнасьці»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!