НЕ - ВАЙНЕ!
962

Cross Video Days: Конкурс лічбавых праектаў (Францыя, да 21 сакавіка)

01.03.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Стваральнікі лічбавага кантэнту могуць атрымаць дапамогу ў пошуку фінансавання сваіх праектаў (стартапаў).

11-12 чэрвеня 2016 года ў Парыжы арганізацыя "Grand Paris Pôle Media" ладзіць мерапрыемства "Cross Video Days" - пляцоўку для нэтворкінгу стваральнікаў лічбавага кантэнту і прадзюсараў.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў фінансаванні наватарскіх праектаў, што ўключаюць аўдыёвізуальны кампанент і скіраваны на паказы больш за адну прыладу ў дадатак да тэлевізара (у сеціве і на мабільных прыладах).

У конкурсе "Cross Video Days"могуць удзельнічаць:

- інтэрактыўныя праекты;

- праекты, у якіх выкарыстоўваюцца віртуальныя эфекты і дапоўненая рэальнасць;

- мульціплатформенныя праекты;

- лічбавыя мастацкія праекты.

Па 2 прадстаўніка абраных праектаў змогуць бясплатна ўдзельнічаць у падзеях "Cross Video Days": канферэнцыях, семінарах, выставах, сустрэчах са спонсарамі. 20 лепшых праектаў будут прэзентаваны аўдыторыі.

Падрабязнасці - тут.

Дэдлайн - 21 сакавіка 2016 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!