1330

«COVID-19: дзе шукаць дадзеныя і як іх верыфікаваць» — бясплатны воркшоп Дзмітрыя Івановіча ў сераду

12.06.2020 Крыніца: «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер»

«Антывірусны анлайн-марафон» 17 чэрвеня а 18.30 запрашае на першы бясплатны воркшоп «COVID-19: дзе насамрэч шукаць дадзеныя і як іх верыфікаваць» ад Дзмітрыя Івановіча для журналістаў, актывістаў ды проста цікаўных.

Дзмітрый Івановіч — аўтар шматлікіх расследаванняў ды публікацый і візуалізацый па статыстыцы Беларусі, Расіі і Украіны, адзін са стваральнікаў курса «Белстат патлумачыць». Цягам апошніх месяцаў актыўна працуе з дадзенымі па Covid-19 у Беларусі і свеце.

Усяго за 2 гадзіны разбярэмся, што не так з агрэгаратарамі дадзеных па Covid-19, пазнаёмімся з крыніцамі арыгінальнай інфармацыі ды вызначым іх самыя слабыя месцы, даведаемся, чаму не варта выдаткоўваць час на вывучэнне многіх паказчыкаў, і знойдзем ключавы паказчык ацэнкі ўздзеяння Covid-19 на краіну.

Таксама вызначымся, дзе браць дадзеныя па смяротнасці па Беларусі і якія эксклюзіўныя гісторыі хаваюцца за лічбамі ў той час, калі, здавалася б, пра пандемію напісана ўжо ўсё і нават больш за тое.

Каранавірус сыходзіць, а ваша ўменне «чытаць» дадзеныя застаецца з вамі назаўжды. 

Анлайн-варкшоп на платформе ZOOM адбудзецца 17 чэрвеня а 18.30 —20.30. Івэнт ладзіць установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!