451

Community Connections зноў шукае ўдзельнікаў на стажыроўкі ў ЗША

09.09.2019 Крыніца: Adukacyja.info

USAID Belarus абвяшчае набор на праграму Community Connections!

Праграма прапануе беларусам трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША па абмене досведам у розных прафесійных сферах.

Тэмы праграмы ў 2020 годзе:

  • Інклюзіўная адукацыя. Даты праграмы – 8-30 красавіка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 4 кастрычніка 2019 года.

  • Развіццё ініцыятыўнасці і прадпрымальніцкіх навыкаў у падлеткаў (10-18 гадоў). Даты праграмы – 8-30 красавіка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 31 кастрычніка 2019-га.

  • Развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва. Даты праграмы – 1-23 ліпеня 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 4 лістапада 2019 года.

  • Журналістыка рашэнняў (Solution Journalism): як распавядаць пра паспяховыя вырашэннi грамадска важных задач. Даты праграмы – 9 верасня – 1 кастрычніка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 6 снежня 2019 года.

  • Эфектыўныя iнструменты працы з моладдзю. Даты праграмы – 1-23 ліпеня 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 17 студзеня 2020 года.

  • Комплекс сацыяльных паслугаў па арганізацыі незалежнага пражывання людзей з інваліднасцю. Даты праграмы – 9 верасня – 1 кастрычніка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 21 лютага 2020-га.

Больш падрабязна пра тэмы праграмы можна пачытаць па спасылцы.

Анкеты на ўдзел можна знайсці тут.

Працоўная мова стажыровак руская і ангельская (валоданне ангельскай не з’яўляецца ўмовай адбору).

Заяўкі на ўдзел у праграме з пазнакай Community Connections прымаюцца толькі праз пошту на адрас: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, вул. Старавіленская, 46, 220002 Мінск, Беларусь.