Некаторыя беларускамоўныя тэксты на CityDog.io цяпер будуць суправаджацца аўдыядарожкамі. Агучваць тэксты будзе былая актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш.
Навошта CityDog гэта робіць?
Рэдакцыя паспрабавала правесці такі эксперымент па некалькіх прычынах:
-
па-першае, хоча, каб на сайце было надрукавана і агучана больш беларускамоўных тэкстаў;
-
па-другое, каманда ўпэўненыа што дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш – і ў выніку хутчэй яе вывучаць.
Як гэта працуе?
-
Адкрываеце тэкст (пакуль што можна пачаць з першага артыкула).
-
Уключаеце аўдыядарожку, якая размешчана ў пачатку матэрыялу.
-
І далей ці проста слухаеце падкаст, ці сочыце па тэксце за голасам дыктаркі.
Такім чынам вы зможаце практыкаваць беларускую мову – ставіць маўленне і лепей разумець сэнс.
Чытайце яшчэ:
«Праца з замежнымі СМІ пачынаецца з пітчаў»: асабісты досвед беларускі-фрылансеркі
Шесть лет назад был убит журналист Павел Шеремет
МУС Расіі абвясціла ў вышук украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона