978

Чыноўніца – газеце “Борисовские новости”: выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў

17.08.2017 Крыніца: Служба маниторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рэдакцыя газеты “Борисовские новости” атрымала адказ на зварот у Барысаўскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю.

У згаданым звароце за подпісам галоўнага рэдактара А. Букаса ўтрымлівалася просьба пасадзейнічаць недзяржаўнаму выданню ў магчымасці заключыць дамовы на распаўсюд з буйнымі гандлёвымі сеткамі. Праз ціск раённай улады на суб’екты гаспадарання зрабіць гэта самастойна газета не мае магчымасці.

Зварот з Барысаўскага міжраённага КДК быў перанакіраваны ў Мінскі аблвыканкам і разгледжаны намесніцай начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Таццянай Хмель.

У сваім адказе чыноўніца спасылаецца на дзейнае заканадаўства, згодна з якім парадак і ўмовы ажыццяўлення гандлю, пералік аказаных паслуг, а таксама рэалізаваны асартымент тавару вызначаецца непасрэдна суб’ектамі гандлю. У сувязі з гэтым пытанні па вядзенні перагавораў з гандлёвымі арганізацыямі па распаўсюдзе газеты знаходзяцца ў кампетэнцыі “Борисовских новостей”, лічыць Таццяна Хмель.