НЕ - ВАЙНЕ!
435

Чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Юрыя Свіціна асудзілі да "хатняй хіміі" за абразу пракурора Дубровенскага раёна

16.01.2022 Крыніца: Radyjo.net Сюжэт: Дыфамацыя

Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу Юрый Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле: тры хады "хатняй хіміі" і вялікі штраф.

У кастрычніку 2021 года Дубровенскі раённы суд прызначыў чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу Юрыю Свіціну 3 гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 2 900 рублёў. Па версіі следства, ён абразіў пракурора Дубровенскага раёну Міхаіла Пацеева.

Свіцін абскардзіў ранейшы прысуд, аднак Судовая калегія Віцебскага абласнога суда пакінула яго ў сіле.

Цяпер майстару спорту, прызёру чэмпіяната Еўропы і сяміразовыму чэмпіёну Беларусі па кікбоксінгу і рукапашным баі Юрыю Свіціну давядзецца адбываць ў родным Дуброўне прызначанае судом пакаранне ў поўным аб'ёме і выплаціць вялікі штраф.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!