812

Частку артыкулаў з сайта 1863x.com пакінулі ў статусе экстрэмісцкіх

17.04.2017 Крыніца: Радыё Свабода

Менскі гарадзкі суд прызнаў дзевяць артыкулаў з сайта 1863x.com экстрэмісцкімі. 17 красавіка суд адхіліў касацыйную скаргу ўладальніка сайта Эдуарда Пальчыса, а таксама яго адваката.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/4742f8a4-5f9d-475b-bcec-d8df45bc1f52_w1023_r1_s.jpg

«Фармальна сайт закрыць нельга. Звычайна павінен быць заблякаваны доступ да саміх матэрыялаў. А тыя артыкулы на сайце даўно прыбраныя. Блякаваць няма чаго. Але ў Беларусі часта ўсё робіцца не паводле закону», — сказаў Свабодзе Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс пачаў весьці свой сайт-блог пад псэўданімам Джон Сільвэр. За «экстрэмісцкія» артыкулы правёў 10 месяцаў за кратамі.

25 жніўня 2016 году Цэнтральны суд Менску прызнаў дзевяць артыкулаў на сайце 1863x экстрэмісцкімі. Абскарджаньне падалі 3 лістапада.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!