Часопіс Arche шукае рэдактара сайта

Часопіс Arche

У сувязі з запускам новага інтэрнэт-праекту (грамадзка-палітычны кірунак) часопіс "ARCHE" шукае на сталую працу рэдактара сайту (поўная занятасьць).

Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро "Трактарны завод").

Для працы на пасадзе патрабуецца:

  • досьвед журналісцкай працы
  • крэатыўнасьць
  • высокая працаздольнасьць
  • абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай

Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Рэзюмэ высылаць да 30 жніўня на адрас: dastauka@arche.by

Пры апісаньні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.

Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС)