133 0

Часопіс ARCHE цяпер выходзіць у колеры і глянцы

05.12.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гістарычны часопіс ARCHE цяпер выходзіць у колеры і на глянцавай паперы. Рэдакцыя спадзяецца, што сучасны фармат падвысіць цікаўнасць да выдання.

Новы нумар ARCHE №3 (158) — 2018 мае абноўлены выгляд: змяніўся макет выдання, значна ўзрасла колькасць ілюстрацый. Цяпер гэта часопіс не толькі для чытання, але і для глядзення, сцвярджаюць выдаўцы.

"Прычын такой эвалюцыі багата. Пералічу найважнейшыя: пасля вялікай паўзы, якая доўжылася ад 2004 года, ужо больш як год як наш часопіс ізноў прадаецца ў кіёсках. У ранейшым фармаце ён проста губляўся на фоне стракатай і маляўнічай прадукцыі, прадстаўленай на іх вітрынах. Яго амаль не заўважалі і слаба куплялі", — тлумачыць гэтае рашэнне галоўны рэдактар ARCHE  Валер Булгакаў у Прадмове.

Разам з тым застаецца пераемнасць у тэкстах: матэрыялы да публікацый рыхтуюць прафесійныя гісторыкі.

У планах рэдакцыі вярнуцца да штодвухмесячнай перыядычнасці выхаду ARCHE  ўжо ў другой палове наступнага года.

Падрабязней можна прачытаць ТУТ.