“Адзін з супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміў галоўнаму рэдактару charter97.org Наталлі Радзінай, што цяпер беларускія ўлады робяць высілкі па спыненні дзейнасці незалежнага беларускага сайта «Хартыя-97»”, – такую інфармацыю размясціў рэсурс раніцай 18 лютага.
Паводле яго звестак, “унутры краіны плануецца блакіроўка рэсурса для інтэрнэт-карыстальнікаў, а беларускі МЗС патрабуе ад еўрапейскіх урадаў і фондаў спыніць фінансавую падтрымку сайта сharter97.org”.
“Паколькі рэдакцыя сайта цяпер працуе з Варшавы, асаблівы ціск аказваецца на ўлады Польшчы”, – падкрэслівае рэсурс, нагадваючы пра нядаўняе частковае зняцце санкцый Еўрасаюза з Беларусі.