242

Чарговы пратакол на Змітра Лупача склалі глыбоцкія міліцыянты

30.06.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

Да журналіста-фрылансера Змітра Лупача 29 чэрвеня прыехаў маёр міліцыі Віталь Кукавенкаў і склаў на яго адміністрацыйны пратакол  за супрацу з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі — арт. 23.5 КаАП. Падставай для завядзення справы стаў фельетон “Міністэрства замежных спраў трэба распусціць”.

Перад гэтым міліцыянты з’ездзілі і апыталі як сведку краязнаўцу з Шаркаўшчыны Уладзіслава Ляскоўскага, які выказваўся ў фельетоне. А пасля наведаліся і да журналіста. Як сказалі міліцыянты Змітру Лупачу, яны ведаюць, што да Ляскоўскага прыязджалі здымаць два чалавекі. Але пратакол склалі толькі ў дачыненні да Лупача, што пацвярджае мэтанакіраваны пераслед глыбоцкага журналіста.

Нагадаем, сёлета ў журналіста было ўжо сем адміністрацыйных судоў за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, у выніку якіх ён быў пакараны штрафамі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!