627

Чаму закон “Аб СМІ” прынялі без уліку правак БАЖ і Канапацкай? (відэа)

19.04.2018 Крыніца: Зміцер Лукашук, "Еўрарадыё" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

19 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект з праўкамі ў Закон “Аб СМІ”. Не ўлічыўшы на гэтым этапе прапановы, якія даслалі ў парламент і Мінінфармацыі Беларуская асацыяцыя журналістаў і дэпутат Ганна Канапацкая. Іх, нібыта, разгледзяць падчас падрыхтоўкі законапраекта да другога чытання.

Ці не парушаюць такім чынам дэпутаты рэгламент разгляду законапраектаў? Наколькі рэальна, што цяпер прапановы БАЖ і дэпутата будуць улічаныя?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры "Еўрарадыё" адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая