1684

Чакалі? Семінар "Правы чалавека" на пальцах"— 12 чэрвеня ў Мінску

06.06.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Што ты ведаеш пра Правы Чалавека? Для чаго яны патрэбныя і чаму Дэкларацыю правоў чалавека напісалі пасля другой сусветнай вайны? Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 12 чэрвеня ў Мінску

Калі ты даўно хацеў разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакаў зручнага моманту, каб аб усім даведацца — вось ён!

Валантэрская служба "Вясны" прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцам, а таксама даведацца, што такое Міжнароднае Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД).

Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

Аб усім гэтым і шмат іншым мы пагаворым на семінары 12 чэрвеня (панядзелак). Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак а 18-30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 11.06.

2 гадзіны мы пагаворым аб тым, з якіх пазіцый можна разглядаць правы чалавека, а пасля перапынку ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з таямнічымі літарамі МПР. Усяго мерапрыемства плануецца да 21:30.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org

Валанцёрская Служба “Вясны”

Нашы старонкі ВКонтакте и Facebook.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!