468

Цэнтр “Карандаш” думае: друкаваць майкі з партрэтамі чыноўнікаў ці не?

13.11.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Мінскі друкарскі цэнтр “Карандаш” адмовіўся на замову блогера Андрэя Павука  наносіць на майкі ды сумкі партрэты чыноўнікаў з Гомельшчыны. Аператар цэнтра Лізавета Хоміч палічыла, што замова спрэчная і патрабуе дадатковага вывучэння.

“Хачу вырабіць сувеніры з партрэтамі чыноўнікаў і міліцыянтаў з нашага райцэнтра Акцябрскі і Гомеля, кабтакім чынам выказаць сваё прызнанне іх патрэбнай працы. Напрыклад, пад партрэтам начальніцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама  Ірыны Даўгала хачу напісаць: “3600 рублёў у месяц я заслужыла”. Так пішуць у сацыяльных сетках. І я згодны— цалкам сувымерны заробак. Вось толькі друкарскі цэнтр падводзіць — пакуль што ўзяў маю замову на акцэпт”, — паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Павук.

У блогера Павука ўжо маецца досвед папулярызацыі дзейнасці “вертыкальных” чыноўнікоў. Летась Андрэй вырабіў майку з поп-арт партрэтамінамесніка старшыні Акцябрскага райвыканкама Елісеева і кіраўніцы спраў Шлапаковай і падпісаў так: “Яны любяць цябе”. На думку блогера, такі надпіс паказваў, што згаданыя асобы паважаюць і любяць мясцовых жыхароў.

Аднак чыноўнікі пакрыўдзіліся  і напісалі заяву ў міліцыю, што блогер абразіў іх гонар і зганьбіў пачуцці сям’і, бо прыходзіў на плошчу да выпускнікоў і “дэманстратыўна хадзіў, апрануты ў майку”.

“Я намагаўся выказаць пашану за іх важную ролю ў прыняцці лёсавызначальных рашэнняў дзеля паляпшэння жыцця жыхароў раёна. І вось на табе — пакрыўдзіліся”, — казаўПавук.

Міліцыя тады не знайшла падставаў, каб прыцягваць блогера да адміністрацыйнай адказнасці за знявагу чыноўнікаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!