Суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт аднаго з лепшых беларускіх рэгіянальных выданняў rh.by і тэлеграм-канал выдання.
Выданне спыніла выхад на паперы летам 2021 года пасля ператрусу ў рэдакцыі і дамах журналістаў. Тады ператрусы прайшлі практычна ва ўсіх недзяржаўных грамадска-палітычных медыя.