193

Былы рэдактар "Нашай Нівы" — пераможца прэміі Гедройца

15.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння прайшла цырымонія ўручэння самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Беларусі — імя Ежы Гедройца. Другі  раз перамагае журналіст.

Першае месца і прыз — 11 тысяч беларускіх рублёў і 1000 $ ад спонсара — сёлета атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу нон-фікшн “Тантамарэскі”.

Другое месца заняў  Андрэй Адамовіч — аўтар “Песні пра Цімура”. Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу “Калядны стол”.

Сяргей Дубавец скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984 годзе. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда». Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987–1990), галоўны рэдактар газет «Наша Ніва» (1991–2000) і «Свабода» (2004–2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000–2001), аўтар штотыднёвай перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.

У 2017 годзе Гедройца атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Яна сатканая з рэпартажаў, якія ён рабіў для радыё «Свабода».

Віншуем пераможцаў прэміі!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!