616

Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту

10.08.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Анатоля Букаса затрымалі ў Барысаве ў панядзелак і абвінавацілі ў стварэнні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра якія канкрэтна матэрыялы ідзе размова, дагэтуль высветліць не ўдалося.

Пасля затрымання дома ў Букаса прайшоў ператрус і была забраная тэхніка.

10 жніўня над рэдактарам прайшоў суд у памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не дапусцілі нават жонку журналіста, якая два дні дзяжурыла ля будынку, каб даведацца лёс свайго мужа.

За кратамі ў Беларусі на дадзены момант — 30 прадстаўнікоў медыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!