Аўтарская калонка

Былое і думы (фрагмент чарговага выпуску праграмы «МАЮ ПРАВА» тэлеканалу «БЕЛСАТ»)

26.12.2011 Аўтарская калонка Андрэя Бастунца 2587

Эпідэмія рускага мату, раптам ахапіўшая «нязгодных», тлумачыцца вельмі проста. Замест разгубленага «дзя-куй» ад інтэлігента, якога, заламаўшы руку, «запрашаюць» у варанок, міліцэйскае вуха чуе звыклае сугучнае» пасланне» на «вялікім і магутным»…

Белыя плямы ў газетах, чорныя спісы… Мінулае паступова выціскае на шахматку тых, каму не падабаецца спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў. А ў гэтых шах­матах кожная фігура можа рухацца толькі ў зададзеным накірунку ды вызначанымі спосабамі. І ўсё роўна трапляе то на белую клетку, то на чорную.

Калісьці Канстанцін Кінчаў з «Алісы» спяваў пра крыху іншыя колеры:

«Черно-красный мой цвет,
Он выбран, увы, не мной,

Кто-то очень похожий на стены,
Давит меня собой…»

У той час «Алиса» фігуравала ў спісах забароненых груп, песні якіх не павінны былі ні трапіць да масавага «свайго» слухача, ні перабрацца праз мяжу. Вось і літуй пасля гэтага тэксты…

Зараз нічога такога Кінчаву не пагражае, і творы на разгляд «бабулек» выносіць не трэба, а ён спявае «Мы — православные» і кажа з вялікай павагай нешта пра «дзяржаўных мужэй».
Дзякуй Богу, у «сінявокай» худсаветы аднаўляюўцца. Будзем чакаць новых герояў.

Перамога справядлівасці па-беларуску: былыя вясковыя троечнікі «выхоўваюць» гумавымі дэмакратызатарамі колішніх гарадскіх выдатнікаў. А потым сведчаць супраць іх на судовых працэсах: маўляў, лаяліся...

Дарэчы, магчыма, што эпідэмія рускага мату, што раптам ахапіла «нязгодных», тлумачыцца вельмі проста. Замест разгубленага «дзя-куй» ад інтэлігента, якога, заламаўшы руку, «запрашаюць» у варанок, міліцыянскае вуха звыкла чуе сугучнае пасланне на «вялікім і магутным». 

Больш думак няма. І словаў няма. Засталіся толькі выразы. Пераважна — нецэнзурныя. 

Аб нацыянальных асаблівасцях мату ды цэнзуры — у адным з сюжэтаў «Маю права».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!