НЕ - ВАЙНЕ!
350

Былая вядучая "Белсату" Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета

16.09.2022 Крыніца: CabinetBelarus 

Яна будзе займацца пытаннямі нацыянальнага адраджэння.

Сярод стратэгічных задач Аліны Коўшык на новай пасадзе — наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы. 

Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце? 

— Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі
— Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове
— Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
— Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
— Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Апошнія 15 гадоў Аліна Коўшык працавала на "Белсаце", дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і  «54%». Акрамя таго, Аліна была  сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба "Беларускі Варшавы". Ідэйная натхняльніца праекту www.bymapka.me (мапы беларускага бізнесу). 

Чытаць яшчэ: 

Аліна Коўшык праз 15 гадоў працы на "Белсаце" сыходзіць з тэлеканала

Сёння — Дзень памяці загінулых ва Украіне журналістаў. У Вільні адкрылася выстава аб працы калег на вайне

"Мне очень не хватает работы": прошло 22 месяца со дня ареста Екатерины Андреевой

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!