НЕ - ВАЙНЕ!
877

Бясплатны семінар у Лейпцыгу для журналістаў (да 29 ліпеня)

04.07.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Саксонскі фонд медыяадукацыі (Германія) ладзіць 10-дзённы семінар у Лейпцыгу для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Мэта семінару - знаёмства замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаванне міжнародных сувязей рэпарцёраў. Сёлета тэма семінару - "Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы". Мерапрыемства пройдзе з 12-га па 23-га верасня 2016 года.  Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, дарогу і харчаванне.

Вітаюцца кандыдаты, якія выдатна валодаюць нямецкай мовай. Запрашаюцца журналісты ТБ, радыё, анлайн-медыя і друкаваных СМІ. У семінары могуць удзельнічаць журналісты ва ўзросце да 40 год.

Дэдлайн - 29 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!